Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы вызначана лепшая маладзёжная лакаматыўная брыгада па выніках работы за 2023 год

03 мая 2024

На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі спаборніцтва сярод маладзёжных лакаматыўных брыгад па выніках работы за 2023 год. Мэтай яго правядзення з'яўляецца павышэнне прафесійнага майстэрства маладых машыністаў і памочнікаў машыністаў, прэстыжу дадзеных прафесій, а таксама ўзроўню ведаў лакаматыўных брыгад.

Заснавальнікамі спаборніцтва з'яўляюцца Беларуская чыгунка, Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, галіновы камітэт ГА «БРСМ».

Усяго ў чыгуначным спаборніцтве прынялі ўдзел 6 брыгад – пераможцаў адборачных тураў, якія праходзілі на аддзяленнях БЧ.

Пры падвядзенні вынікаў спаборніцтва разам з прафесійнай дзейнасцю маладзёжнай лакаматыўнай брыгады ацэньваліся, у тым ліку яе ўзровень адукацыі, удзел у грамадска-палітычным жыцці, культурных і спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца на Беларускай чыгунцы ў рамках Года міру і стварэння, а таксама ў дабрачынных акцыях і рабоце па сацыяльнай падтрымцы ветэранаў вайны і працы і г.д.

Па выніках спаборніцтва пераможцам стала маладзёжная лакаматыўная брыгада лакаматыўнага дэпо Гомель Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі (машыніст цеплавоза Яўген Вярэніч і памочнік машыніста цеплавоза Раман Кароль).

Другое месца прысуджана маладзёжнай лакаматыўнай брыгадзе лакаматыўнага дэпо Мінск Мінскага аддзялення беларускай магістралі (машыніст цеплавоза Дзмітрый Кандратовіч і памочнік машыніста цеплавоза Аляксандр Шорах).

Трэцяга месца ўдастоена маладзёжная лакаматыўная брыгада лакаматыўнага дэпо Асіповічы Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі (машыніст электравоза Антон Папоў і памочнік машыніста электравоза Антон Нікалаеў).

Пераможцам спаборніцтва будуць уручаны пераходны кубак і дыплом 1-й ступені, а ўладальнікам 2-га і 3-га месца – памятныя дыпломы. Усе прызёры таксама будуць адзначаны грашовымі прэміямі.

Трэба адзначыць, што ўсе пераможцы і прызёры спаборніцтва знаходзяцца ў радах ГА «БРСМ».


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год